АБ ПЕРАЙМЕНАВАННI I ПРЫСВАЕННI НАЙМЕННЯЎ САСТАЎНЫМ ЧАСТКАМ Г. МIНСКА. Решение Минского городского Совета депутатов от 26.06.2013 № 345 — Registr.by

33

Функция печати активируется после оплаты доступа

Аб перайменаваннi i прысваеннi найменняў састаўным часткам г. Мiнска

РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 16 лiстапада 2010 года «О наименованиях географических объектов» Мiнскi гарадскi Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Перайменаваць вулiцу Курсанта Гвiшыанi i надалей называць яе «завулак Рагачоўскi» («переулок Рогачёвский»).

2. Прысвоiць найменнi наступным састаўным часткам г. Мiнска:

2.1. праектуемай вулiцы № 1 у межах вул. Веснiнка, зав. Веснiнка, пр. Пераможцаў – «вулiца Вербная» («улица Вербная»);

2.2. праектуемай вулiцы № 1 у межах вул. Мiкалаеўская, вул. Зацень – «вулiца Калядная» («улица Колядная»);

2.3. праектуемай вулiцы № 1 ад вулiцы Герояў 120-й дывiзii да вулiцы Рагачоўскай – «вулiца Курсанта Гвiшыанi» («улица Курсанта Гвишиани»);

2.4. праектуемай вулiцы № 2 у межах вул. Веснiнка, зав. Веснiнка, пр. Пераможцаў – «вулiца Сёмкаўская» («улица Сёмковская»);

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.