АБ УВЯДЗЕННI Ў ДЗЕЯННЕ ПАЛАЖЭННЯ АБ РЭСПУБЛIКАНСКIМ ВОЧНА-ЗАВОЧНЫМ КОНКУРСЕ ПА МАТЭМАТЫЦЫ I IНФАРМАТЫЦЫ СЯРОД ВУЧНЯЎ СЕЛЬСКАЙ МЯСЦОВАСЦI, ГАРАДОЎ РАЁННАГА I АБЛАСНОГА ПАДПАРАДКАВАННЯ. Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 02.11.1998 № 596 — Registr.by
Функция печати активируется после оплаты доступа
АБ УВЯДЗЕННI Ў ДЗЕЯННЕ ПАЛАЖЭННЯ АБ РЭСПУБЛIКАНСКIМ ВОЧНА-ЗАВОЧНЫМ КОНКУРСЕ ПА МАТЭМАТЫЦЫ I IНФАРМАТЫЦЫ СЯРОД ВУЧНЯЎ СЕЛЬСКАЙ МЯСЦОВАСЦI, ГАРАДОЎ РАЁННАГА I АБЛАСНОГА ПАДПАРАДКАВАННЯ
ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
2 лiстапада 1998 г. № 596
У мэтах развiцця iнтарэсу вучняў сельскай мясцовасцi, гарадоў раённага i абласнога падпарадкавання да матэматыкi i iнфарматыкi, выяўлення таленавiтых дзяцей i больш ранняй работы з iмi загадваю:
1. Зацвердзiць прапанаванае Галоўным упраўленнем агульнай сярэдняй адукацыi па ўзгадненню з Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэтам Палажэнне аб Рэспублiканскiм вочна-завочным конкурсе па матэматыцы i iнфарматыцы сярод вучняў сельскай мясцовасцi, гарадоў раённага i абласнога падпарадкавання Рэспублiкi Беларусь (прыкладаецца).
2. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыi (Фяськоў М.С.) да 15 лiстапада 1998 г. давесцi Палажэнне аб Рэспублiканскiм вочна-завочным конкурсе па матэматыцы i iнфарматыцы сярод вучняў сельскай мясцовасцi, гарадоў раённага i абласнога падпарадкавання да абласных упраўленняў адукацыi, садзейнiчаць яго рэалiзацыi.
ПАЛАЖЭННЕ
аб Рэспублiканскiм вочна-завочным конкурсе па матэматыцы i iнфарматыцы сярод вучняў сельскай мясцовасцi, гарадоў раённага i абласнога падпарадкавання
Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.