ПАЛАЖЭННЕ АБ СIСТЭМЕ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI Ў ГАЛIНЕ АДУКАЦЫI. Положение Министерства образования Республики Беларусь, Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 29.09.1994 — Registr.by
Асноўным арганiзатарам работ па распрацоўцы, збору, апрацоўцы i прадстаўленню статыстычнай справаздачнасцi ў галiне адукацыi з’яўляецца Дзяржаўны камiтэт па статытстыцы i аналiзу. Ён, з улiкам заўваг Мiнiстэрства адукацыi i навукi, тэрытарыяльных (абласных, гарадскiх i раённых) i галiновых (iншыя мiнiстэрствы i ведамствы, якiя маюць навучальна-выхаваўчыя ўстановы) органаў кiравання адукацыяй, ажыццяўляе ўвесь комплекс работ па вядзенню дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi дашкольнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi, павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў. Мiнiстэрства адукацыi i навукi ўдзельнiчае ў распрацоўцы i пераглядзе паказчыкаў статыстычнай справаздачнасцi гэтых узроўняў адукацыi, тэрмiнаў i форм яе прадстаўлення.
Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.