Функция печати активируется после оплаты доступа

Аб прысуджэннi прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2015 года

УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

30 снежня 2015 г. № 527

Разгледзеўшы прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры i савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, узгодненыя з кiраўнiцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, п а с т а н а ў л я ю:

1. За актыўную дзейнасць у гуманiтарнай галiне, што садзейнiчае захаванню i памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзi любовi да Айчыны, умацаванню духоўных каштоўнасцей i мастацка-маральных традыцый, iдэй чалавекалюбства, дабрачыннасцi i мiласэрнасцi, прысудзiць прэмiю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2015 года:

аўтарскаму калектыву ў складзе Харашэвiч Алены Iванаўны, пазаштатнага супрацоўнiка галоўнай дырэкцыi мiжнароднага вяшчання (радыё «Беларусь») Беларускага радыё, i Шаркова Анатоля Васiльевiча, прафесара кафедры крымiнальна-выканаўчага права ўстановы адукацыi «Акадэмiя Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь», – за стварэнне кнiгi-рэквiема «Жыць i памятаць»;

епiскапу Барысаўскаму i Мар’iнагорскаму Венiямiну (Тупеку Вiталiю Iванавiчу), кiраўнiку мясцовага рэлiгiйнага аб’яднання «Барысаўская епархiя Беларускай праваслаўнай царквы», – за асабiсты ўклад у духоўнае адраджэнне Беларусi, асветнiцкую i дабрачынную дзейнасць;

калектыву дзяржаўнай установы «Рэспублiканскi навукова-практычны цэнтр «Мацi i дзiця» Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь – за вялiкi ўклад ва ўмацаванне iдэй чалавекалюбства i мiласэрнасцi, паспяховую рэалiзацыю мерапрыемстваў па захаваннi жыцця i здароўя мацi i дзяцей;

калектыву ўстановы «Нацыянальны мастацкi музей Рэспублiкi Беларусь» – за рэалiзацыю выставачных праектаў, накiраваных на ўмацаванне хрысцiянскiх духоўных каштоўнасцей у сучасным грамадстве;

Курэчку Чаславу Мечыслававiчу, пробашчу рэлiгiйнай абшчыны «Парафiя Святой Тройцы ў в. Росiца Верхнядзвiнскага раёна мясцовага рэлiгiйнага аб’яднання «Вiцебская дыяцэзiя Рымска-каталiцкага касцёла ў Рэспублiцы Беларусь», – за актыўную духоўна-асветнiцкую дзейнасць, асабiсты ўклад у захаванне мiжканфесiйнага мiру i нацыянальнай згоды, прапаганду здаровага ладу жыцця.

<...>


Для просмотра текста документа получите доступ к системе.

Если Вами уже получен доступ, войдите в систему под своей учетной записью.

Демо-доступ
Оцените систему с бесплатным доступом на 1 день
Приобрести доступ
Пользуйтесь всеми преимуществами системы
Войти в систему
Войдите под своей учетной записью