Функция печати активируется после оплаты доступа

Аб прысуджэннi спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2015 года

УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

30 снежня 2015 г. № 528

Разгледзеўшы прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры i савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, пастанаўляю:

1. За выдатныя дасягненнi ў галiне музычнага, выяўленчага i тэатральнага мастацтва, кiнавiдэамастацтва, музейнай справы, патрыятычным выхаваннi моладзi, якiя атрымалi грамадскае прызнанне, прысудзiць спецыяльную прэмiю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2015 года:

аўтарскаму калектыву галоўнай дырэкцыi «Агенцтва тэлевiзiйных навiн» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii ў складзе Бардзiлоўскай Наталлi Уладзiмiраўны, карэспандэнта спецыяльнага аддзела навiн культуры, Даўгаполава Алега Яўгеньевiча, галоўнага рэжысёра, Равуцкага Мiхаiла Мiкалаевiча, загадчыка аддзела навiн культуры, – за стварэнне гiсторыка-дакументальнага серыяла «Яны спявалi за Радзiму» i iншых музычных праграм, накiраваных на патрыятычнае выхаванне моладзi;

аўтарскаму калектыву ў складзе Апанасевiча Паўла Андрэевiча, галоўнага навуковага супрацоўнiка лабараторыi нелiнейнай оптыкi дзяржаўнай навуковай установы «Iнстытут фiзiкi iмя Б.I.Сцяпанава Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi», Гiнака Сяргея Мiкалаевiча, першага намеснiка генеральнага дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю «Магiя святла», Танiна Леанiда Вiктаравiча, старшынi савета дырэктараў закрытага акцыянернага таварыства «Галаграфiчная iндустрыя», – за значны ўклад у захаванне нацыянальных духоўных традыцый i стварэнне вiзуальных вобразаў праваслаўных святынь з дапамогай галаграфiчных тэхналогiй;

аўтарскаму калектыву дзяржаўнай тэатральна-вiдовiшчнай установы «Нацыянальны акадэмiчны Вялiкi тэатр оперы i балета Рэспублiкi Беларусь» у складзе Касцючэнкi Аляксандра Аляксандравiча, галоўнага мастака, i Панджавiдзэ Мiхаiла Аляксандравiча, галоўнага рэжысёра, – за выдатныя дасягненнi ў развiццi сучаснага опернага мастацтва i пастаноўку спектакля «Царская нявеста»;

Бельскаму Антону Георгiевiчу, выкладчыку кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ўстановы адукацыi «Беларуская дзяржаўная акадэмiя мастацтваў», – за выкананне роспiсаў у храме Iаана Прадцечы Свята-Узнясенскага жаночага манастыра ў г.п. Баркалабава Быхаўскага раёна Магiлёўскай вобласцi;

калектыву дзяржаўнай установы «Нацыянальны акадэмiчны драматычны тэатр iмя М.Горкага» – за значны ўклад у захаванне нацыянальных культурных традыцый, стварэнне на высокiм мастацкiм узроўнi спектакля «Пясняр»;

<...>


Для просмотра текста документа получите доступ к системе.

Если Вами уже получен доступ, войдите в систему под своей учетной записью.

Демо-доступ
Оцените систему с бесплатным доступом на 1 день
Приобрести доступ
Пользуйтесь всеми преимуществами системы
Войти в систему
Войдите под своей учетной записью