Функция печати активируется после оплаты доступа

Аб унясеннi змяненняў у пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 22 жнiўня 2012 г. № 101

ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

8 мая 2018 г. № 37

На падставе падпунктаў 4.6 i 4.26 пункта 4 Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 4 жнiўня 2011 г. № 1049 «Об изменении, дополнении и признании утратившими силу некоторых постановлений Правительства Республики Беларусь по вопросам образования», Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесцi ў Iнструкцыю аб парадку правядзення атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя педагагiчных работнiкаў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу), зацверджаную пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 22 жнiўня 2012 г. № 101 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 20.10.2012, 8/26473; 13.05.2014, 8/28651; 06.12.2014, 8/29333; 30.05.2017, 8/32073), наступныя змяненнi:

1.1. пункт 11 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«11. Атэстацыйная камiсiя ствараецца ў арганiзацыi сiстэмы адукацыi, структурных падраздзяленнях абласных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых камiтэтаў, гарадскiх, раённых выканаўчых камiтэтаў, мясцовых адмiнiстрацый раёнаў у гарадах, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыi (далей, калi не ўстаноўлена iншае, – аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа).»;

1.2. частку пятую пункта 14 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«У рабоце атэстацыйнай камiсii могуць прымаць удзел па аднаму ўпаўнаважанаму прадстаўнiку аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа i вышэйстаячага прафсаюзнага органа.»;

1.3. у пункце 201 словы «начальнiка ўпраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта (старшынi камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта)» замянiць словамi «кiраўнiка структурнага падраздзялення абласнога (Мiнскага гарадскога) выканаўчага камiтэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыi»;

<...>

Для просмотра текста документа получите доступ к системе.

Если Вами уже получен доступ, войдите в систему под своей учетной записью.

Демо-доступ
Оцените систему с бесплатным доступом на 1 день
Приобрести доступ
Пользуйтесь всеми преимуществами системы
Войти в систему
Войдите под своей учетной записью