Функция печати активируется после оплаты доступа

АБ ПАРАДКУ АРГАНIЗАЦЫI I ПРАВЯДЗЕННЯ ЗАНЯТКАЎ ПА ФАКУЛЬТАТЫЎНЫХ ПРАДМЕТАХ У ССНУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

ПIСЬМО МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

18 студзеня 1994 г. № 08-12/6

УТРАТИЛО СИЛУ — приказом Министерства образования Республики Беларусь от 04.12.2007 № 747

У мэтах стварэння ўмоў для найбольш поўнага задавальнення iндывiдуальных запатрабаванняў навучэнцаў, развiцця iх схiльнасцей i здольнасцей, паглыблення агульнагуманiтарных, прафесiйных ведаў, удасканалення ўменняў i навыкаў у сярэднiх спецыяльных навучальных установах Беларусi арганiзуюцца факультатыўныя заняткi. Пералiк факультатыўных прадметаў, аб'ёмы i тэрмiны iх вывучэння вызначаюцца непасрэдна навучальнай установай.

Колькасць груп навучэнцаў i iх напаўняльнасць вызначаецца навучальнай установай зыходзячы з бюджэту часу, якi адведзены на вывучэнне факультатыўных прадметаў. Вучэбная група для вывучэння таго цi iншага факультатыўнага прадмета можа быць сфармiравана з навучэнцаў розных спецыяльнасцей i курсаў.

Вучэбныя праграмы факультатыўных прадметаў распрацоўваюцца i зацвярджаюцца навучальнай установай.

Факультатыўныя заняткi не з'яўляюцца абавязковымi i арганiзуюцца па тых прадметах, якiя выбралi навучэнцы з прапанаванага iм пералiку. Выкладчыкi навучальнай установы павiнны абгрунтаваць мэтазгоднасць вывучэння таго цi iншага факультатыўнага прадмета.

Склад груп па кожнаму факультатыўнаму прадмету зацвярджаецца загадам дырэктара навучальнай установы. Вучэбныя заняткi па факультатыўных прадметах плануюцца асобным раскладам i праводзяцца ў адпаведнасцi з зацверджанымi каляндарна-тэматычнымi планамi. Факультатыўныя заняткi праводзяцца пасля асноўных абавязковых заняткаў альбо перад iмi.

Формай кантролю ведаў навучэнцаў пры вывучэннi факультатыўных прадметаў могуць быць кантрольныя работы, рэфераты, даклады i г.д. Вынiкi кантролю не ўплываюць на стыпендыяльнае забеспячэнне навучэнцаў i на пераход iх з курса на курс.

<...>

Для просмотра текста документа получите доступ к системе.

Если Вами уже получен доступ, войдите в систему под своей учетной записью.

Демо-доступ
Оцените систему с бесплатным доступом на 1 день
Приобрести доступ
Пользуйтесь всеми преимуществами системы
Войти в систему
Войдите под своей учетной записью