Функция печати активируется после оплаты доступа

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI IНСТРУКЦЫI АБ ПАРАДКУ ВЫРАБУ, ЗАХАВАННЯ, УЛIКУ I ВЫДАЧЫ ДАКУМЕНТАЎ АБ АДУКАЦЫI ВЫПУСКНIКАМ БАЗАВЫХ, СЯРЭДНIХ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ ШКОЛ, ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ, СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

1 лютага 1994 г. № 25

УТРАТИЛ СИЛУ — постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 25.07.2011 № 157

У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" i пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10 мая 1993 г. № 304 "Аб зацвярджэннi прыкладных палажэнняў аб адукацыйных i выхаваўчых установах i арганiзацыях сiстэмы адукацыi, узораў дакументаў аб адукацыi" загадваю:

1. Завердзiць Iнструкцыю аб парадку вырабу, захавання, улiку i выдачы дакументаў аб адукацыi выпускнiкам базавых, сярэднiх агульнаадукацыўных школ, прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў, сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь.

2. Упраўленням агульнай сярэдняй адукацыi (Пятроўскi Г.М.), прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi (Ганчар Э.М.), сярэдняй спецыяльнай адукацыi (Кiрылюк Л.Я.) Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, упраўленням адукацыi абласных, Мiнскага гарадского выканкамаў Саветаў народных дэпутатаў давесцi гэтую iнструкцыю да гарадскiх i раённых аддзелаў адукацыi, навучальных устаноў.

3. Упраўленню матэрыяльных рэсурсаў Мiнiстэрства адукацыi (Гаўрыленка I.I.), Рэспублiканскай гандлевай фiрме "Глобус" (Мыцько В.П.) штогод забяспечваць своечасовае размяшчэнне заказаў на выраб дакументаў аб адукацыi на палiграфiчных прадрыемствах, атрыманне гатовай прадукцыi i давядзенне дакументаў аб адукацыi да ўпраўленняў адукацыi выканкамаў абласных i Мiнскага гарадскога Саветаў народных дэпутатў, навучальных устаноў.

4. Лiчыць страцiўшымi сiлу Iнструкцыю аб парадку вырабу, захавання, улiку, запаўнення i выдачы бланкаў дыпломаў i атэстатаў выпускнiкам прафесiльна-тэхнiчных навучальных устаноў, зацверджаную загадам Дзяржаўнага камiтэта СССР па прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi ад 27 сакавiка 1983 г. № 53, Iнструкцыю аб парадку вырабу, запаўнення i выдачы дыпломаў асобам, якiя закончылi сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы, зацверджаную Мiнiстэрствам вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi СССР 11 студзеня 1961 г., i раздзел У "Парадак вырабу, улiку, дастаўкi, захавання i запаўнення бланкаў атэстатаў аб сярэдняй адукацыi звычайнага i асобага ўзору" Iнструкцыi "Аб парадку вырабу, улiку, захавання, дастаўкi, вядзення школьнай дакументацыi i дакументаў аб сярэдняй i васьмiгадовай адукацыi", зацверджанай Мiнiстэрствам асветы БССР 24 кастрычнiка 1979 г.

5. Кантроль за выкананнем загаду ўскласцi на першага намеснiка Мiнiстра Сухнат Л.К.

<...>

Для просмотра текста документа получите доступ к системе.

Если Вами уже получен доступ, войдите в систему под своей учетной записью.

Демо-доступ
Оцените систему с бесплатным доступом на 1 день
Приобрести доступ
Пользуйтесь всеми преимуществами системы
Войти в систему
Войдите под своей учетной записью