Функция печати активируется после оплаты доступа

АБ ПЕРАВОДЗЕ З 1998/1999 НАВУЧАЛЬНАГА ГОДА АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ ШКОЛ НА НОВЫ ЗМЕСТ АДУКАЦЫI I 12-ГАДОВЫ ТЭРМIН НАВУЧАННЯ

ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

25 лiстапада 1997 г. № 597

УТРАТИЛ СИЛУ — постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 24.01.2012 № 6

У адпаведнасцi з Пратаколам даручэнняў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Лукашэнкi А.Р., дадзеных на I з'ездзе настаўнiкаў Рэспублiкi Беларусь i ў Дзень ведаў, у частцы ажыццяўлення паслядоўнага пераводу агульнаадукацыйнай школы, пачынаючы з 1998/1999 навучальнага года, на 12-гадовы тэрмiн навучання i навучання дзяцей 6-гадовага ўзросту ў падрыхтоўчых класах дашкольных устаноў i агульнаадукацыйных школ загадваю:

1. Начальнiкам упраўленняў адукацыi аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама, загадчыкам аддзелаў адукацыi рай(гар)выканкамаў, дырэктарам агульнаадукацыйных школ:

1.1. ажыццявiць з 1 верасня 1998 г. паступовы перавод агульнаадукацыйных школ на новы змест адукацыi i 12-гадовы тэрмiн навучання, пачынаючы з падрыхтоўчых класаў i навучання ў iх дзяцей 6-гадовага ўзросту;

1.2. забяспечыць прыём i навучанне ў першых класах (II i III мадэлi пачатковай школы) дзяцей 7-гадовага ўзросту.

Першыя класы III мадэлi пачатковай школы абазначаць дадаткова знакам "прым" (напрыклад: 1' клас, 1а' клас, 1б' клас i гэтак далей).

2. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыi (Фяськоў М.С.), Нацыянальнаму iнстытуту адукацыi (Крайко Б.М.), Акадэмii паслядыпломнай адукацыi (Жук А.I.), Навукова-метадычнаму цэнтру вучэбнай кнiгi i сродкаў навучання (Зносенка Г.П.), упраўленням i аддзелам адукацыi абл(рай)(гар)выканкамаў, iнстытутам павышэння квалiфiкацыi кiраўнiкоў i спецыялiстаў, iнстытутам удасканалення настаўнiкаў у рабоце па вырашэнню арганiзацыйна-педагагiчных пытанняў, павышэнню квалiфiкацыi педагагiчных кадраў, вучэбна-метадычнаму забеспячэнню навучальна-выхаваўчага працэсу ў сувязi з пачаткам пераходу ў 1998/1999 навучальным годзе сярэднiх агульнаадукацыйных школ на новы змест адукацыi i 12-гадовы тэрмiн навучання кiравацца загадам Мiнiстэрства адукацыi ад 4 лiстапада 1997 г. № 563 "Аб арганiзацыйных мерах па падрыхтоўцы да рэфармавання пачатковай школы".

<...>

Для просмотра текста документа получите доступ к системе.

Если Вами уже получен доступ, войдите в систему под своей учетной записью.

Демо-доступ
Оцените систему с бесплатным доступом на 1 день
Приобрести доступ
Пользуйтесь всеми преимуществами системы
Войти в систему
Войдите под своей учетной записью