Функция печати активируется после оплаты доступа

АБ МЕРАХ ПА ЗАБЕСПЯЧЭННI ПРАЦЯГУ АДУКАЦЫI ЦI ПРАЦАЎЛАДКАВАННЯ ВЫПУСКНIКОЎ БАЗАВЫХ I СЯРЭДНIХ ШКОЛ

ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

25 мая 1994 г. № 152

УТРАТИЛ СИЛУ — приказом Министерства образования Республики Беларусь от 4 июля 2011 г. № 462

(с учетом изменений, внесенных приказом Министерства образования Республики Беларусь от 12.01.1995 № 15, рег. № 8/2223 от 23.12.1999)

У апошнi час вельмi востра паўстала праблема атрымання адпаведнай адукацыi падлеткамi i моладдзю ва ўзросце да 18 гадоў i iх занятасцi. Многiя выпускнiкi базавай школы не маюць магчымасцi працягваць адукацыю ў адпаведнасцi са сваiмi запытамi i здольнасцямi. Значная колькасць выпускнiкоў сярэднiх школ таксама не можа працаўладкавацца. Як вынiк у 1993 г. 40% злачынстваў сярод непаўналетнiх здзейснена падлеткамi i моладдзю, якiя нiдзе не вучылiся i не працавалi. Гэтыя праблемы былi ўзняты на пасяджэннi рэспублiканскага "круглага стала" i ў прамой лiнii газеты "Звязда", якiя адбылiся адпаведна 23 i 31 сакавiка б.г., а таксама ў шматлiкiх зваротах педагагiчнай i бацькоўскай грамадскасцi. Такое становiшча патрабуе неадкладнага выпраўлення, тым больш, што артыкулам 49 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь гарантаваны "даступнасць i бясплатнасць агульнай сярэдняй i прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi".

З мэтай забеспячэння сацыяльнай абароненасцi падлеткаў i моладзi, iх правоў на адукацыю i працу загадваю:

1. Органам кiравання адукацыяй:

1.1. Сумесна з выканкамамi абласных, гарадскiх i раённых Саветаў народных дэпутатаў вызначыцца па каналах далейшай адукацыi выпускнiкоў базавых школ i забяспечыць колькасць навучэнскiх месцаў ва ўсiх навучальных установах не менш, чым выпускнiкоў дзевятых класаў.

У выключных выпадках, калi падлетак не мае магчымасцi атрымаць адукацыю, сумесна з мясцовымi органамi ўлады вырашыць пытанне яго працаўладкавання.

<...>

Для просмотра текста документа получите доступ к системе.

Если Вами уже получен доступ, войдите в систему под своей учетной записью.

Демо-доступ
Оцените систему с бесплатным доступом на 1 день
Приобрести доступ
Пользуйтесь всеми преимуществами системы
Войти в систему
Войдите под своей учетной записью