Функция печати активируется после оплаты доступа

АБ ВЫКАНАННI ГIГIЕНIЧНЫХ ПАТРАБАВАННЯЎ ПРЫ АРГАНIЗАЦЫI ВУЧЭБНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ Ў АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАХ РЭСПУБЛIКI

ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВА АХОВЫ ЗДАРОЎЯ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

22 сакавiка 1995 г. № 99/34

УТРАТИЛ СИЛУ — постановлением Министерства образования Республики Беларусь и Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 19 декабря 2007 г. № 100/175

Стан здароўя вучняў агульнаадукацыйных навучальных устаноў у апошнiя гады не мае тэндэнцый да паляпшэння. Назiраецца рост нервова-псiхiчных расстройстваў, захвораванняў стрававальнай сiстэмы, эндакрынных, алергiчных захвораванняў i iнш.

Па дадзеных за 1993 год 22,7% дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў знаходзяцца на дыспансерным улiку ў лячэбна-прафiлактычных установах рэспублiкi; на момант заканчэння агульнаадукацыйных навучальных устаноў 28,9% падлеткаў маюць тую цi iншую хранiчную паталогiю, большасць вучняў – марфафункцыянальныя адхiленнi. Адным з фактараў, якiя спрыяюць фармiраванню i праяўленню хранiчных захвораванняў у падлеткаў, з'яўляецца неадпавядаючая патрабаванням арганiзацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу ў агульнаадукацыйных навучальных установах.

Недастатковая ўвага i кантроль за выкананнем гiгiенiчных патрабаванняў пры арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу, задавальненнi дадатковых адукацыйных запатрабаванняў вучняў у масавых школах i, асаблiва, у навучальных установах новага тыпу (лiцэi, гiмназii, каледжы) прыводзяць да неабгрунтаваных вучэбных нагрузак вучняў. Профiльнае цi паглыбленае вывучэнне прадметаў суправаджаецца значным фiзiчным i псiхiчным напружаннем, што нярэдка заканчваецца фармiраваннем "школьнага" неўрозу, вядзе да ўзнiкнення той цi iншай хранiчнай паталогii.

У мэтах аховы здароўя падрастаючага пакалення, выканання санiтарна-гiгiенiчных патрабаванняў пры арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу i патрабаванняў Законаў Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" i "Аб санiтарна-эпiдэмiялагiчным дабрабыце насельнiцтва" загадваем:

1. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi i навукi (Фяськоў М.С.):

1.1. Базавы вучэбны план агульнаадукацыйнай школы распрацоўваць у адпаведнасцi з дзеючымi гiгiенiчнымi патрабаваннямi да арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу i прадстаўляць на ўзгадненне ў Мiнiстэрства аховы здароўя не пазней 1 студзеня года, папярэдняга навучальнаму.

<...>

Для просмотра текста документа получите доступ к системе.

Если Вами уже получен доступ, войдите в систему под своей учетной записью.

Демо-доступ
Оцените систему с бесплатным доступом на 1 день
Приобрести доступ
Пользуйтесь всеми преимуществами системы
Войти в систему
Войдите под своей учетной записью