АБ МЕРАХ ПА ЗАБЕСПЯЧЭННI ПРАЦЯГУ АДУКАЦЫI ЦI ПРАЦАЎЛАДКАВАННЯ ВЫПУСКНIКОЎ БАЗАВЫХ I СЯРЭДНIХ ШКОЛ. Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 25.05.1994 № 152 — Registr.by
У апошнi час вельмi востра паўстала праблема атрымання адпаведнай адукацыi падлеткамi i моладдзю ва ўзросце да 18 гадоў i iх занятасцi. Многiя выпускнiкi базавай школы не маюць магчымасцi працягваць адукацыю ў адпаведнасцi са сваiмi запытамi i здольнасцямi. Значная колькасць выпускнiкоў сярэднiх школ таксама не можа працаўладкавацца. Як вынiк у 1993 г. 40% злачынстваў сярод непаўналетнiх здзейснена падлеткамi i моладдзю, якiя нiдзе не вучылiся i не працавалi. Гэтыя праблемы былi ўзняты на пасяджэннi рэспублiканскага «круглага стала» i ў прамой лiнii газеты «Звязда», якiя адбылiся адпаведна 23 i 31 сакавiка б.г., а таксама ў шматлiкiх зваротах педагагiчнай i бацькоўскай грамадскасцi. Такое становiшча патрабуе неадкладнага выпраўлення, тым больш, што артыкулам 49 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь гарантаваны «даступнасць i бясплатнасць агульнай сярэдняй i прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi».
Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.