АБ СТВАРЭННI ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫХ АБ'ЯДНАННЯЎ ВЫШЭЙШЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ. Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 16.08.1996 № 365 — Registr.by

13

Функция печати активируется после оплаты доступа

АБ СТВАРЭННI ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫХ АБ’ЯДНАННЯЎ ВЫШЭЙШЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

У мэтах развiцця i ўдасканалення вышэйшай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь загадваю:

1. Стварыць вучэбна-метадычныя аб’яднаннi вышэйшых навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь (дадатак 1).

2. Замацаваць за вучэбна-метадычнымi аб’яднаннямi ў адпаведнасцi з дадаткам 1 профiлi i спецыяльнасцi вышэйшай адукацыi, вызначыць базавыя вышэйшыя навучальныя ўстановы.

3. Зацвердзiць Тыпавое палажэнне аб вучэбна-метадычным аб’яднаннi вышэйшых навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь (дадатак 2).

4. Дазволiць Галоўнаму ўпраўленню вышэйшай адукацыi (Даманеўскi Дз.С.) ў абгрунтаваным выпадку ўносiць змяненнi i дапаўненнi ў пералiк спецыяльнасцей, замацаваных за ВМА.

5. Каардынацыю дзейнасцi ВМА ўскласцi на Рэспублiканскi iнстытут вышэйшай школы i гуманiтарнай адукацыi (Гайсёнак В А.)

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.