АБ ПРАДАСТАЎЛЕННI IЛЬГОТ АСОБАМ, УЗНАГАРОДЖАННЫМ МЕДАЛЁМ «ЗА АБАРОНУ ЛЕНIНГРАДА» ЦI ЗНАКАМ «ЖЫХАРУ БЛАКАДНАГА ЛЕНIНГРАДА». Приказ Министерства социальной защиты Республики Беларусь от 14.07.1994 № 47 — Registr.by
Функция печати активируется после оплаты доступа
АБ ПРАДАСТАЎЛЕННI IЛЬГОТ АСОБАМ, УЗНАГАРОДЖАННЫМ МЕДАЛЁМ «ЗА АБАРОНУ ЛЕНIНГРАДА» ЦI ЗНАКАМ «ЖЫХАРУ БЛАКАДНАГА ЛЕНIНГРАДА»
ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА САЦЫЯЛЬНАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
У дапаўненне да загада Мiнзабеса ад 5 лiпеня 1994 г. № 45 «Аб прадастаўленнi iльгот асобам, узнагароджаным ордэнамi i медалямi СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў час Вялiкай Айчыннай вайны» аб’яўляю пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 8 лiпеня 1994 г. № 508:
«Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Пункт 1.1 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 чэрвеня 1994 г. № 478 «Аб прадастаўленнi iльгот асобам, узнагароджаным ордэнамi i медалямi СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў час Вялiкай Айчыннай вайны» пасля слоў «Вялiкай Айчыннай вайны» дапоўнiць словамi «i асобам, узнагароджаным медалём «За абарону Ленiнграда» цi знакам «Жыхару блакаднага Ленiнграда». Загадваю:
1. Загадчыкам аддзелаў i начальнiкам упраўленняў сацыяльнага забеспячэння аблвыканкамаў, Мiнскага гарвыканкама, гарвыканкамаў i райвыканкамаў прыняць неабходныя меры па безумоўнаму выкананню пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 8 лiпеня 1994 г. № 508.
2. Начальнiку аддзела па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання пенсiянераў Аляхновiчу Г.Г. унесцi ў даведнiк «Iльготы ветэранам i iнвалiдам у Рэспублiцы Беларусь» неабходныя змяненнi i дапаўненнi, якiя вынiкаюць з пастановы Савета Мiнiстраў ад 8 лiпеня 1994 г. № 508.
3. Зацвердзiць узор укладыша да пасведчання аб праве на iльготы згодна з дадаткам.
4. Кантроль за выкананнем дадзенага загада ўскласцi на намеснiка Мiнiстра сацыяльнага забеспячэння Сiкорскага П.П.
Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.