АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ САВЕЦЕ ДЫРЭКТАРАЎ ПЕДАГАГIЧНЫХ КАЛЕДЖАЎ (ВУЧЫЛIШЧАЎ) РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ. Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 17.07.1998 № 454 — Registr.by
Функция печати активируется после оплаты доступа
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ САВЕЦЕ ДЫРЭКТАРАЎ ПЕДАГАГIЧНЫХ КАЛЕДЖАЎ (ВУЧЫЛIШЧАЎ) РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
У адпаведнасцi з пастановай калегii Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 20 студзеня 1998 г. № 3 «Аб сучасным стане i перспектывах развiцця педагагiчнай сярэдняй спецыяльнай адукацыi» загадваю:
1. Зацвердзiць Палажэнне аб Савеце дырэктараў педагагiчных каледжаў (вучылiшчаў) Рэспублiкi Беларусь, узгодненае з упраўленнямi адукацыi абласных i Мiнскага гарадскога аблвыканкамаў, дырэктарамi педагагiчных каледжаў (вучылiшчаў).
2. Зацвердзiць склад Савета дырэктараў педагагiчных каледжаў (вучылiшчаў) Рэспублiкi Беларусь.
3. Галоўнаму ўпраўленню вышэйшай адукацыi (В.М.Дабранскi):
3.1. на першым пасяджэннi Савета дырэктараў педагагiчных каледжаў (вучылiшчаў) у вераснi 1998 года правесцi выбары старшынi Савета i яго памочнiка;
3.2. арганiзаваць сумесную работу з Саветам дырэктараў педагагiчных каледжаў (вучылiшчаў), накiраваную на далейшае ўдасканаленне якасцi падрыхтоўкi педагагiчных кадраў.
Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.