РЭКАМЕНДАЦЫI АБ ПАРАДКУ ЗБIРАННЯ ПЛАТЫ ЗА НАВУЧАННЕ Ў ДЗIЦЯЧЫХ ШКОЛАХ МАСТАЦТВАЎ МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ. Рекомендации Министерства культуры Республики Беларусь от 01.07.1996 № 03-18/2277 — Registr.by

9

Функция печати активируется после оплаты доступа

РЭКАМЕНДАЦЫI АБ ПАРАДКУ ЗБIРАННЯ ПЛАТЫ ЗА НАВУЧАННЕ Ў ДЗIЦЯЧЫХ ШКОЛАХ МАСТАЦТВАЎ МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

У адпаведнасцi з пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 снежня 1994 г. № 249 (у рэдакцыi пастановы Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10 красавiка 1996 г. № 248) на Мiнiстэрства культуры ўскладзены кантроль за фармiраваннем i прымяненнем тарыфаў па аплаце за навучанне ў дзiцячых школах мастацтваў.

Загадам Мiнiстэрства культуры ад 5 чэрвеня 1996 г. № 149 на падставе прапаноў аблвыканкамаў вызначаны гранiчны тарыф платы за навучанне ў дзiцячых школах мастацтваў у памеры 30 працэнтаў мiнiмальнай заработнай платы ў месяц.

Памер платы за навучанне для школ канкрэтнага раёна, горада або вобласцi зацвярджаецца адпаведнымi выканаўчымi камiтэтамi на падставе прапаноў аддзелаў або ўпраўленняў культуры, узгодненых з фiнансавымi органамi, не вышэй гранiчнага тарыфу.

Памер платы можа быць дыферэнцыраваны ў залежнасцi ад тыпу школы, вiдаў мастацтва, музычных iнструментаў, па якiх ажыццяўляецца навучанне ў дадзенай школе, раёне i г.д.

Пры змяненнi эканамiчных умоў памер платы за навучанне можа змяняцца ў межах гранiчнага тарыфу.

Вызваляюцца ад платы за навучанне выхаванцы дзiцячых дамоў, навучэнцы школ-iнтэрнатаў з лiку дзяцей-сiрот, дзецi-сiроты, якiя знаходзяцца пад апекай (папячыцельствам).

Раённыя, гарадскiя i раённыя ў гарадах выканаўчыя камiтэты маюць права ў асобных выпадках вызваляць бацькоў ад платы за навучанне поўнасцю або часткова (малазабяспечаныя, многадзетныя сем’i, асоба таленавiтыя дзецi i iншае). Вызваленне бацькоў ад платы за навучанне дзяцей у школах мастацтваў павiнна рабiцца кожны год не болей чым на навучальны год.

Плата за навучанне ў школах мастацтваў уносiцца кожны месяц, як правiла, не пазней 10-га чысла месяца, за якi ўносiцца плата.

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.