АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ МУЗЕI Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ, ЗАСНАВАНЫМ НА ДЗЯРЖАЎНАЙ УЛАСНАСЦI. Приказ Министерства культуры Республики Беларусь от 28.11.1997 № 356 — Registr.by
Функция печати активируется после оплаты доступа
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ МУЗЕI Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ, ЗАСНАВАНЫМ НА ДЗЯРЖАЎНАЙ УЛАСНАСЦI
ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 лiстапада 1997 г. № 356
У мэтах выканання Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь» загадваю:
1. Зацвердзiць Палажэнне аб музеi ў Рэспублiцы Беларусь, заснаваным на дзяржаўнай уласнасцi, узгодненае з аблвыканкамамi i Мiнгарвыканкамам, Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам працы i Мiнiстэрствам эканомiкi (дадаецца).
2. Лiчыць страцiўшым сiлу Палажэнне аб дзяржаўным музеi ў Рэспублiцы Беларусь, зацверджанае загадам Мiнiстэрства культуры i друку ад 31 снежня 1995 г. № 161.
3. Аддзелу музеяў i выставак (С.У.Маслоўскi) давесцi згаданае Палажэнне да ўсiх зацiкаўленых i да музеяў рэспублiканскага падпарадкавання.
Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.